Знайсці
22.06.2017 / 12:3352РусŁacБел

«Там былі не голыя бабы, а Домрачава і Скардзіна!» — кіроўца аўтобуса адказвае на скаргі Шыталя

Гісторыя з вымпеламі паўаголеных жанчын у докшыцкім аўтобусе атрымала працяг. Як паведаміў Кастусь Шыталь, які ўвечары таго дня зноў убачыў гэты аўтобус у сваім мястэчку, кіроўца ўсё ж такі прыбраў спрэчныя выявы.

Нагадаем, 21 чэрвеня краязнаўца і каталіцкі вернік Кастусь Шыталь зрабіў заўвагу кіроўцу рэйсавага аўтобуса. Яму не спадабалася, што ў кабіне вісяць выявы паўаголеных дзяўчат. Кіроўца адвёз Шыталя ў пастарунак, адкуль таго неўзабаве адпусцілі.

Кастусь Шыталь

Шыталь вярнуўся на аўтастанцыю, дзе зрабіў два запісы ў кнізе скаргаў і прапаноў: каб знялі з кабіны кіроўцы вымпелы з дзяўчатамі ў бікіні і каб прыбралі георгіеўскую стужку.

Таксама ён напісаў і пра тое, што кіроўца патрабаваў выйсці з аўтобуса, нягледзячы на набыты квіток. Таму Шыталь папрасіў прыцягнуць да адказнасці кіроўцу, але ўдакладніў, «каб не звальнялі, бо ў раёне цяжка з працай».

Як гісторыя разгортвалася далей?

На аўтастанцыі запэўнілі, што ўсе скаргі разглядаюцца і з сітуацыяй абавязкова разбяруцца.

Кіроўца таго аўтобуса, Алег Кеда, пераконвае, што ўсё было зусім не так, як расказваў Шыталь. 

«Так, чалавек учыніў скандал, але нічога такога не было. Яму прымроіліся голыя дзяўчынкі ў кабіне! Але сцяжкоў з «голымі бабамі» не было — толькі два календарыкі, на адным Даша Домрачава, на іншым — Надзея Скардзіна, гэта маленькія каляндарыкі «Белдзяржстраха», — запэўніў «Нашу Ніву» Алег Кеда. — Чалавек проста мае сур’ёзныя праблемы са здароўем. Ён учыніў скандал і яго забрала міліцыя».

Кіроўца прызнае, што адвёз Шыталя ў міліцыю — «там усяго 100 метраў было».

«Але матам я не лаяўся. Ён там у аўтобусе спачатку счапіўся з нейкай дзяўчынай, пасажыркай. Пасля яму пачалі голыя кабеты мроіцца: на панэлі яны сядзяць, пасля на стуле сядзяць… Затым пачаў да мяне на капот лезці, за рукі дзёргаць… Я 10 хвілін не мог ад’ехаць. А пасля піша абы-што, нібыта ён такі добры, а я такі ідыёт», — кажа Алег Кеда.

Кеда ўжо ведае свайго пасажыра — Шыталь раней скардзіўся на расійскі сцяжок у кабіне кіроўцы.

«Ён жа БНФавец! — кажа Кеда. — Пра расійскі сцяжок адказ быў праз кнігу скаргаў, што няма забароны, дзяржавы ж сябруюць. Але я сам зняў той сцяжочак, навошта правакаваць чалавека».

Пасажыр паскардзіўся, што ў кабіне аўтобуса вісяць «голыя бабы». А кіроўца адвёз яго ў міліцыю

Шыталь: Голых баб у аўтобусе павесіў той самы кіроўца, якога я некалі прымусіў зняць расійскі сцяг

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031