Знайсці
22.06.2017 / 11:1821РусŁacБел

Ладуцька падаў заяву на банкруцтва «Мотавела»

У Эканамічны суд Мінска накіраваная заява аб прызнанні ААТ «Мотавела» эканамічна неплацежаздольным (банкрутам). Дакумент падпісаў гендырэктар мотавелазавода Мікалай Ладуцька.

Даўжнік працуе са стратамі, неплацежаздольнасць набывае ўстойлівы характар, грашовыя паступленні не дазваляюць ва ўстаноўленыя тэрміны выконваць плацежныя абавязацельствы і абавязацельствы, якія вынікаюць з працоўных i звязаных з iмi адносiн», гаворыцца ў заяве.

Паводле дадзеных бухгалтарскага балансу па стане на 30 красавіка, кошт актываў «Мотавела» складае 60 млн рублёў. Страты за I квартал склалі амаль 350 тыс. рублёў. Страты за 2016 год - 7,5 млн рублёў.

Асноўнымі прычынамі кепскага фінансавага становішча прадпрыемства з'яўляецца «налічэнне працэнтаў па крэдытах і курсавых розніцах ад пералічэння абавязацельстваў, выражаных у замежнай валюце, а таксама дэфіцыт абаротных сродкаў, які перашкаджае нарошчванню аб'ёмаў вытворчасці». Страты таксама павялічваюцца за кошт утрымання няпрофільных актываў (дапаможнай гаспадаркі, дзіцячага аздараўленчага лагера, комплексу інтэрнатаў).

«Мотавела» мае даўгі перад 7 банкамі, у тым ліку ў 6-ці — заклады і паручыцельствы па абавязацельствах 3-іх асобаў. Уласныя абавязацельствы - у адным банку на агульную суму 28,2 млн даляраў. У закладзе ў банкаў знаходзіцца нерухомасць завода ацэначным коштам амаль 88 млн даляраў, гаворыцца ў дакуменце.

Сума патрабаванняў крэдытораў па абавязацельствах, забяспечаных закладам маёмасцi «Мотавела», складае 61,3 млн даляраў (187% кошту актываў), па грашовых абавязацельствах, неаспрэчваная даўжнiком - 59,3 млн рублёў, вынікае з заявы.

У вытворчасці Эканамічнага суда знаходзяцца патрабаванні «Белгазпрамбанка» (на суму амаль 9 млн даляраў), латвійскага «Рыетуму Банка» (7.138.000 еўра) і «Беларусбанка» (1,9 млн даляраў).

Акрамя даўгоў перад банкамі «Мотавела» мае абавязацельствы перад бюджэтам і супрацоўнікамі ў агульнай складанасці на 700 тыс. рублёў.

Дэбіторская запазычанасць «Мотавела» складае амаль 16 млн рублёў. Аднак істотную частку дэбіторскай запазычанасці складаюць дэбіторы, якія знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі.

Як вынікае з заявы, 99,88% акцый «Мотавела» ўжо належыць Дзяржкамітэту па маёмасці. Гэта адбылося пасля таго, як у студзені 2017 года асноўны ўладальнік кампаніі Аляксандр Мураўёў быў прыгавораны да 11 гадоў пазбаўлення волі, а яго кантрольны пакет акцый у «Мотавела» быў канфіскаваны на карысць дзяржавы.

Некалькі тыдняў таму ўлады Мінска накіравалі ва ўрад прапановы па развіцці мотавелазавода. У прыватнасці, прапаноўвалася збанкрутаваць ААТ «Мотавела» і прадаваць ўчастак на Партызанскім праспекце на аўкцыёне адзіным лотам. Новая вытворчасць матацыклетнай і веласіпеднай тэхнікі плануецца наладзіць у кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень», што функцыянуе ў рэжыме свабоднай эканамічнай зоны.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930