Знайсці
22.06.2017 / 11:1013РусŁacБел

Лукашэнка заклікаў краіны ЦЕІ стаць мостам між ЕС і ЕАЭС

Краінам — членам Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы (ЦЕІ) неабходна разам наводзіць масты паміж рознымі інтэграцыйнымі структурамі на кантыненце. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з міністрамі замежных спраў і кіраўнікамі нацыянальных дэлегацый краін — членаў ЦЕІ.

«Наяўныя рэаліі такія, што дзяржавам, якія геаграфічна знаходзяцца паміж Еўропай і Азіяй, неабходна браць на сябе больш адказнасці ў пытанні забеспячэння рэгіянальнай стабільнасці. Тым больш гэта часам нічога не каштуе ў матэрыяльным плане. Бо ад нас шмат у чым залежыць, ці стануць нашы краіны падзяляльнай лініяй паміж сусветнымі цэнтрамі сілы або іх сувязным звяном. Цяпер трэба будаваць не новыя жалезныя заслоны, а разам наводзіць масты паміж рознымі інтэграцыйнымі структурамі на кантыненце, — упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Толькі праз раўнапраўны дыялог і паўнавартаснае эканамічнае супрацоўніцтва можна стварыць сапраўды Вялікую Еўропу, гарантаваўшы нашчадкам мір, бяспеку і росквіт, сказаў кіраўнік дзяржавы. «Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва павінна быць нацэлена на вырашэнне менавіта гэтай, вельмі складанай, няпростай задачы», — падкрэсліў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930