Самы вядомы беларускі хакеіст перайшоў у склад навічка НХЛ
Фота Яўгена Ерчака
Форвард «Нью-Ёрк Айлендерс», вядомы беларускі хакеіст Міхаіл Грабоўскі перайшоў у склад навічка НХЛ «Вегас Голдэн Найтс» з Лас-Вегаса, піша sport.tut.by.
Мінулы сезон Грабоўскі прапусціў праз траўму. Ён не гуляў з вясны 2016 года. Міхаіл гуляе ў НХЛ з 2006 года. Выступаў за «Манрэаль», «Таронта», «Вашынгтон».
Рашэнне пра стварэнне клуба «Вегас Голдэн Найтс» («Залатыя рыцары») было прынята ў 2015 годзе ў рамках пашырэння НХЛ. З сезона 2017-2018 «Вегас» будзе выступаць у Ціхаакіянскім дывізіёне Заходняй канферэнцыі.
У свой час у Лас-Вегасе гуляў Руслан Салей, ён некалькі сезонаў правёў у «Лас-Вегасе Тандэр», што выступаў у іншай лізе: ІХЛ.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Абралі самую прыгожую супрацоўніцу Белчыгункі
 3
Генштаб УСУ паказаў кадры атакі па аэрадроме ў Джанкоі
 1
Вольга Лойка адказала Халезіну: «Гэта не працуе» — забівае. Думайце, што працуе, і спрабуйце паўтарыць
 16
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера