Знайсці
22.06.2017 / 09:274РусŁacБел

Кіраўнік МАК распавёў аб падрыхтоўцы санкцый супраць Расіі за Сочы-2014

Reuters.com

Як бы ні былі значныя прэвентыўныя меры, якія можа прыняць Расія ў дачыненні да барацьбы з допінгам, яна не зможа пазбегнуць санкцый. Пра гэта ў інтэрв'ю New York Times заявіў прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах.

«У нас склалася ўражанне, што некаторыя людзі ў Расіі думаюць, быццам, плануючы рашэнне праблем у будучыні, мінулае забудзецца», — заявіў Бах. Ён заўважыў, што «нельга проста забыць, што здарылася ў Сочы». «Мы ясна далі зразумець, што за мінулае — тое, што там здарылася, — трэба ўвесці санкцыі», - дадаў кіраўнік МАК.

Ён не стаў ацэньваць суровасць санкцый, сцвярджаючы, што дзве алімпійскія камісіі ўсё яшчэ вывучаюць выпадкі парушэння антыдопінгавага заканадаўства расійскімі спартсменамі і чыноўнікамі. Камісіі грунтуюцца на дакладах Рычарда Макларэна, якія выйшлі ў дзвюх частках. У першай частцы, апублікаванай у ліпені 2016 года, гаварылася, што міністэрства спорту схавала прымяненне допінгу расійскімі спартсменамі. У другой сцвярджалася, што ў міністэрстве існавала «інстытуцыянальная змова», а намеснік кіраўніка міністра спорту Віталя Мутко Юрый Нагорных спрычыніўся да маніпуляцый з допінг-пробамі расіянаў.

У дакладах Макларэн прыходзіць да высновы, што на Алімпіядзе ў Сочы прысутнічалі фальсіфікацыі допінг-пробаў спартсменаў, якія заваявалі чатыры медалі, а таксама шасці паралімпійцаў.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930