Знайсці
22.06.2017 / 07:398РусŁacБел

Баевікі ІД узарвалі галоўную мячэць Масула — сімвал «халіфата»

Іракскія вайскоўцы заявілі, што баевікі «Ісламскай дзяржавы» ўзарвалі гістарычную мячэць ан-Нуры ў акружаным Масуле, бітва за які працягваецца ўжо дзевяць месяцаў.

Паводле паведамлення, падарваная сама мячэць разам з мінарэтам.

Менавіта ў гэтай мячэці тры гады таму лідар «Ісламскай дзяржавы» Абу Бакр аль-Багдадзі абвясціў «халіфат».

У сваю чаргу, прадстаўнікі ІД заявілі праз сваё інфармацыйнае агенцтва Амак, што комплекс мячэці ан-Нуры разбурыла авіяцыя ЗША.

Мячэць была вядомая сваім гарбатым мінарэтам

Прэм'ер-міністр Ірака Хайдэр аль-Абадзі сказаў, што ўзарванне мячэці стала «афіцыйным прызнаннем паражэння» ІД.

Фота з паветра паказваюць, наколькі моцныя пашкоджанні атрымаў комплекс.

Мячэць была пабудавана ў XII стагоддзі, яе будаўніцтва пачалося у 1172 годзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера