Знайсці
21.06.2017 / 17:323РусŁacБел

Былыя работнікі БНТУ затрыманыя за крадзеж грошай у ВНУ

Былыя работнікі БНТУ затрыманыя за крадзяжы ў буйным памеры, паведамляецца на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.

Пракуратура Савецкага раёна Мінска 2 чэрвеня распачала крымінальную справу па ч. 3 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры) КК у дачыненні да былых службовых асоб Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Санкцыя названай частцы артыкула прадугледжвае адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Выяўлена, што на працягу многіх гадоў службовыя асобы выкрадалі грошы ўніверсітэта. Яны шукалі беспрацоўных грамадзян, якім неабходны быў працоўны стаж, і працаўладкоўвалі на пасадзе тэхнічнага персаналу. Аднак фактычна яны не працавалі. У табелі ўліку працоўнага часу ўносілі звесткі аб нібыта адпрацаваным «мёртвымі душамі» працоўным часе. Далей табелі перадаваліся ў бухгалтэрыю для налічэння заработнай платы і наступнага пералічэння грошай на карт-рахункі. Грашыма службовыя асобы распараджаліся паводле свайго меркавання, бо банкаўскія пластыкавыя карты знаходзіліся ў іх. Сума выкрадзеных сродкаў склала больш за 94 млн недэнамінаваных рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930