Знайсці
21.06.2017 / 16:30РусŁacБел

Як не падхапіць інфекцыю ў вадаёме: парады эпідэміёлагаў

На дварэ цяплее, людзі цягнуцца да вады, а эпідэміёлагі папярэджваюць: купацца можна не ўсюды. Цяпер у краіне купацца забаронена ў вадаёмах трох зон адпачынку. Усе яны ў Гомельскай вобласці: гэта гарадскі пляж Нароўлі, пляж «Каскад-1» Цэнтральнага раёна Гомеля, левабярэжжа Прыпяці ад аўтамабільнага моста да рэчышча ракі Мярлявіцы ў Мазыры. Аднак гэта не значыць, што астатнія месцы для магчымага заплыву бяспечныя, піша Tut.by.

Спецыялісты не хаваюць: правесці маніторынг усіх вадаёмаў проста немагчыма. Таму адпачывальнікам раяць не рызыкаваць і акунацца толькі ў адмыслова пазначаных месцах.

«Затокі і непраточныя невялікія копанкі лепш абыходзіць. Тут можна падхапіць розныя інфекцыі, — кажа Дзмітрый Галоцік, загадчык проціэпідэміялагічнага аддзялення Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. — Праз тое, што ў нас ідзе павышэнне тэмпературы, часцей за ўсе ў гэтых вадаёмах можна заразіцца гепатытам А. У дадзенай інфекцыі доўгае выжыванне ў вадзе, праз яе яна часцей за ўсё перадаецца».

Акрамя таго, падчас купання спецыялісты раяць не глытаць ваду. Калі нешта ўсё-такі патрапіла ў рот і нос, сплёўвайце.

«Пажадана прыносіць з сабой бутыляваную або кіпячоную ваду, — працягвае Дзмітрый Галоцік. — Прычым яна патрэбная не толькі для піцця. Вады павінна хапіць, каб памыць рукі, папаласкаць рот і абліць дзіця».

Таксама пасля купання лепш абцерціся — выдаліць са скуры вільгаць.

«Гэта і прафілактыка сонечных апёкаў, і захворванняў, звязаных з бактэрыяльнымі ўзбуджальнікамі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера