Знайсці
21.06.2017 / 13:0141РусŁacБел

«Каб не наступаць на граблі, як адбылося ва Украіне». У Беларусі з'явіцца новы від вайсковай службы

sputnik.by

У Беларусі з'явіцца новы від вайсковай службы — служба па мабілізацыі. Сёння дэпутаты ў першым чытанні прынялі змены ў законы па пытаннях абароны.

Па словах міністра абароны Андрэя Раўкова, вайсковай служба па мабілізацыі «здыме шмат пытанняў, з якімі сутыкнулася наша паўднёвая суседка».

— Мы ў мірны час адпрацоўваем ва ўзброеных сілах ўсе пытанні прымянення на вайну. І адзін з праблемных момантаў — пытанні мабілізацыі. Напэўна, настаў час разгледзець іх і прыняць пэўныя рэчы.

Тым больш, вывучаючы досвед нашай паўднёвай суседкі, якая пасля адмовы ад тэрміновай службы трапіла ў такую сітуацыю, што ёй давялося праводзіць частковую мабілізацыю ў краіне. Яны вырашалі з колаў, хуткай працай парламента, урада краіны, кіраўніка дзяржавы.

Калі мы будзем мець магчымасць мець службу па мабілізацыі, мы будзем мець магчымасць у мірны час вывучаць, трэніраваць і рыхтавацца да выканання такіх пытанняў, як арганізацыя і забеспячэнне мерапрыемстваў мабілізацыі, — распавёў Андрэй Раўкоў у парламенце.

Міністр растлумачыў, што падчас вайсковай службы па мабілізацыі пытанні, якія могуць паўстаць пры ваенным становішчы, у ваенны час, будуць адпрацоўваць у мірны час, каб «не наступаць на граблі».

— Гэта будуць вучэнні, трэніроўкі, прызывы з запасу. Ва Украіне ў ходзе выканання гэтых задач, частковай мабілізацыі, было шмат праблем — са статусам людзей, якіх прызывалі па мабілізацыі, з парадкам работы з імі, іх забеспячэннем — мы гэтыя пытанні ў мірны час адпрацуем і будзем гатовыя падчас вайны.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930