Знайсці
21.06.2017 / 12:314РусŁacБел

Знаходлівы хлопец «Наталля»: беларус абакраў свайго «жаніха» з Данецка

Жыхар Добруша пэўны час таму стварыў анкету на адным з сайтаў знаёмстваў. Вось толькі ў профілі карыстальніка абраў жаночы пол, а ў фотаальбом выклаў здымкі непрыстойнага зместу невядомай мадэлі. Так у сеціве з'явілася «Наталля», гатовая размаўляць з карыстальнікамі на эратычныя тэмы.

«Адкрытыя фота не маглі застацца па-за ўвагай адзінокіх мужчын, — пракаментаваў матэрыялы справы следчы Юрый Папека мясцоваму парталу «Добрушскі край». — Беларус вёў перапіску адразу з некалькімі патэнцыяльнымі жаніхамі з розных краін. З пацярпелым грамадзянінам Украіны С., напрыклад, «Наталля» мела зносіны на працягу дзесяці месяцаў».

Віртуальная знаёмая так спадабалася жыхару Данецкай вобласці, што ён прыехаў у Добруш да віртуальнай каханай.

«У райцэнтры жыхара Данецкай вобласці сустрэў той самы мужчына, які выступаў у ролі анлайн-пасіі, — распавядае следчы. — Назваўшыся братам «Наталлі», ён прапанаваў «абмыць» сустрэчу, пакуль дзяўчына вырашае нейкія праблемы. Пасля сумеснага распіцця спіртнога на беразе Іпуці пацярпелы прачнуўся з пустымі кішэнямі. Нават торта і букета кветак, з якімі ён прыехаў на сустрэчу з «дабрушанкай», побач не апынулася».

Затое побач салодка пасопваў новы знаёмы.

Даведаўшыся пра знікненне грошай, беларус заявіў: ноччу, відаць, «Наталля» прыходзіла. Яна, маўляў, і забрала зберажэнні і падарункі. Пасля тлумачэнняў мясцовы жыхар сышоў нібыта па справах.

Украінец блукаў па горадзе і сустрэў міліцыянтаў. Праз некалькі гадзін затрымалі і «Наталлю» ля ўваходу ў абменны пункт. У кішэні яго былі грошы ўкраінскага «жаніха». Вінаваты не адмаўляўся і растлумачыў: кішэні ахвяры ён праверыў ноччу, а застаўся спаць побач, каб адвесці ад сябе падазрэнні.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031