Знайсці
21.06.2017 / 11:512РусŁacБел

Тры яноты-паласкуны шукаюць гаспадароў

Гродзенскі заапарк раздае трох янотаў-паласкуноў.

«У красавіку ў пары янотаў-паласкуноў Маі і Фліпа, якія жывуць у гродзенскім заапарку, нарадзіліся дзеці — тры выдатныя дзяўчынкі. Спачатку дзеці жылі з мамай, але неўзабаве аказалася, што маладая самачка не спраўляецца са сваімі абавязкамі, і супрацоўнікам заапарку прыйшлося ўзяць іх на сваю апеку. Малых выкормлівалі спецыяльнай сумессю для шчанюкоў сабак, так як ні каровіна, ні нават казінае малако для такіх мэтаў не падыходзяць.

Зараз жывёлінкі падрэслі і пачалі харчавацца самастойна. Яны актыўна цікавяцца навакольным светам і шукаюць новых гаспадароў. Усю інфармацыю па набыцці яноцікаў можна атрымаць у ветслужбы заапарку па тэл.: 8 044 7823511, 8 (0152) 95 13 74», паведамляе сайт установы. 

Ці ведаеце вы, што…

— сляды янота-паласкуна падобныя на адбітак чалавечай далоні

— яноты-паласкуны нярэдка селяцца ў гарадах

— дзякуючы чэпкім пальцам, яноты добра лазяць па дрэвах

— янот-паласкун мае выдатны начны зрок і арыентуецца ў поўнай цемры

— калі янот не можа схавацца ці ўцячы, ён прыкідваецца мёртвым

— у многіх краінах свету янотаў трымаюць як ручных жывёл

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера