Знайсці
21.06.2017 / 11:476РусŁacБел

Гамяльчанка сышла з БТ і стварыла свой канал без цэнзуры: топ-5 смешных ВІДЭА

Наталля Багданава з Гомеля на сваім ютуб-канале выкладае апытанкі, вострасацыяльныя вершы, рэпартажы з праверак сферы абслугоўвання ды пародыі на беларускія навіны пад псеўданімам Данута Хлусня. Робіць яна гэта як на рускай, так і на беларускай мовах.

Папрацаваўшы на Белтэлерадыёкампаніі, дзяўчына стамілася ад цэнзуры і забароненых тэм ды вырашыла стварыць нейкую альтэрнатыву дзяржаўным СМІ самастойна. Пачынала толькі з жартаў, але хутка перайшла і на больш сур’ёзныя рэчы: праблемы палітыкі, эканомікі ды інш.

Прапаноўваем да прагляду самыя вогненныя відэа.

Верш «Дзень няволі» Наталля прысвяціла падзеям 25 сакавіка 2017 года. У ім яна выказвае занепакоенасць будучыняй свайго сына: «Пакуль што нашы дзеці клапоцяцца аб тым, каб бонсцікаў калекцыю сабраць. Нам нельга больш дзеля дзяцей баяцца, нам нельга больш дзеля дзяцей маўчаць».

Свой інфармацыйны канал Наталля назвала «Беларусь 37». Прэзідэнт, дарогі, маленькія зарплаты — гэта толькі невялікая частка тых тэм, якія яна закранае ў выпусках-пародыях. «Коратка пра галоўнае: у Беларусі ўсё добра», — менавіта так яна пачынае адзін з апошніх выпускаў.

А тут Наталля задаецца пытаннем, чаго не хапае Беларусі. І прыходзіць да высновы, што нам не стае ўласнага Аляксея Навальнага. Ці згодныя вы?

Пра тое, каго рыхтуюць беларускія ВНУ і навошта нам дыпломы?

А гэта відэа, дзе дзяўчынка плача, прамаўляючы фразу «Мы — беларусы», разляцелася па інтэрнэце і стала вірусным. У кадры, як высветлілася, — пляменніца Наталлі.

Кацярына Карпіцкая

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930