Знайсці
21.06.2017 / 11:2672РусŁacБел

Мужчына на вачах у дзяцей павесіў сабаку, які ўкусіў яго дачку

Бацька дзяўчынкі, якую ўкусіў сабака, вырашыў пакараць жывёлу смерцю. Цяпер яму пагражае крымінальная справа.

У адным з двароў Мазыра мясцовая дзяўчынка дражніла бяздомнага сабаку. Па словах іншых дзяцей, невялікі дварняга, які да гэтага быў цалкам прыязным, укусіў дзіця. Дзяўчынка заплакала і пабегла дадому.

Пасля гэтага выйшаў яе бацька. Паклікаў сабаку, той падышоў. Мужчына дастаў кабель, абматаў сабаку шыю і пацягнуў да рова, на вачах у мясцовай дзятвы, пачаў душыць. Калі сабака перастаў падаваць прыкметы жыцця, скінуў сабаку ў роў.

Пасля мужчына ўсё ж выцягнуў сабаку — і павесіў жывёлу на дрэве.

Мясцовыя хлапчукі плакалі і прасілі памілаваць жывёлу, але іх просьбы аб літасці ніхто не пачуў, паведамляе мясцовы тэлеканал «Мазыр».

Калі мужчына сышоў, хлопцы выратавалі сабаку. Разам з дарослымі адвезлі яго ў прытулак. Па словах работнікаў, сабака быў у непрытомным стане, зламаная задняя лапа проста матлялася. У заяве аб прыёме дварнягі ў пункт часовага знаходжання жывёл так і пазначана — сусед павесіў сабаку на дрэве ў двары дома.

Цяпер сабака на каранціне. Дарослыя сведкі гэтага інцыдэнту напісалі заяву ў міліцыю. Праваахоўнікі праводзяць праверку.

 

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930