Знайсці
21.06.2017 / 08:189РусŁacБел

Візавы прагрэс. У МУС паведамляюць аб зняцці адной з дзвюх перашкод на перамовах з ЕС

ЕС папярэдне пагадзіўся даць Беларусі пераходны перыяд наконт пагаднення аб рэадмісіі, паведаміў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун па выніках аўторкавых візавых перамоваў паміж Мінскам і Брусэлем. Гэта здымае адну з дзвюх астатніх перашкод на шляху спрашчэння візавага рэжыму для беларусаў.

Мінск і Брусэль вядуць перамовы аб двух пагадненнях — аб спрашчэнні візавых працэдур і аб рэадмісіі. Абодва дакументы павінны быць падпісаны ў пакеце. Да аўторкавых перамоў было два рознагалоссі, у тым ліку — нежаданне ЕС даваць Беларусі трохгадовы пераходны перыяд па пагадненні аб рэадмісіі (тэрмін, пакуль яно не дзейнічае). Гэты перыяд хацеў атрымаць Мінск, як у 2000-я атрымалі Масква і Кіеў.

— Перамовы прайшлі вельмі пазітыўна, - паведаміў Аляксей Бягун. — Я магу адказваць толькі за рэадмісію. Папярэдне нам даюць пераходны перыяд. Еўрапейцы ўзялі паўзу, каб з'ездзіць дадому і гэтае пытанне вырашыць.

Пераходны перыяд патрэбен Беларусі, каб ацаніць свае магчымасці па выкананні пагаднення аб рэадмісіі. Яно ўключае абавязак краіны самастойна прымаць усіх нелегальных мігрантаў, якія з нашай краіны патрапілі ў ЕС, і сваімі сіламі вяртаць іх у краіны іх пражывання.

Разам з тым пераходны перыяд будзе «трошкі менш» тых трох гадоў, пра якія прасіла Беларусь, дадаў Бягун, устрымаліся ад канкрэтных лічбаў.

— Экспертных перамоваў больш не будзе. Далей мы выходзім на кансультацыі і на парафіраванне. Усё што можна, эксперты ўжо зрабілі.

На пытанне аб тэрмінах Бягун адказаў: «Па гатоўнасці, еўрапейцы прапаноўваюць зрабіць гэта (парафіраваць, г.зн. афіцыйна ўзгадніць тэкст дакументаў) ужо восенню. Ёсць здагадка, што ў гэтым годзе ўсё можа быць парафіравана».

Другую частку перамоваў, уласна — аб спрашчэнні візавых працэдур, курыруе МЗС. Тут асноўным рознагалоссем да сённяшняга дня было патрабаванне ЕС аб больш сур'ёзных гарантыях бяспекі беларускіх дыппашпартоў. Раней паведамлялася, што вырашыць акрамя іншага гэтую праблему павінна ўвядзенне ў Беларусі біяметрычных пашпартоў, якое запланавана з 2019 года.

Навінаў пра тое, як прайшла гэтая, другая частка перамоваў, пакуль няма.

Пасля падпісання пагадненняў і ўступлення ў сілу спрошчанага візавага рэжыму шэнгенская віза для беларусаў будзе каштаваць 35 еўра замест сённяшніх 60. Скароціцца спіс дакументаў, якія трэба падаваць на візу. Больш катэгорый беларусаў, у тым ліку студэнтаў, змогуць атрымліваць бясплатныя візы і шматразовыя доўгатэрміновыя візы (на пяць гадоў). Уладальнікі дыппашпартоў змогуць наведваць краіны ЕС без віз.

Візавыя перамовы Беларусі з ЕС ідуць ужо больш за тры гады. Паведамлялася, што бакі былі гатовыя парафіраваць пагадненне яшчэ вясной 2015 года, але напярэдадні Рыжскага саміту «Усходняга партнёрства» ў Еўрасаюза паўсталі новыя патрабаванні.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930