Знайсці
20.06.2017 / 18:0114РусŁacБел

У Дубаі (Столінскі раён) перад дыскатэкай хлопцы некалькі гадзін збівалі знаёмага 

Двое 18-гадовых жыхароў Столінскага раёна затрыманыя па падазрэнні ў асабліва злосным хуліганстве, паведамілі TUT.BYу прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся 11 чэрвеня. Кампанія нецвярозых маладых людзей з вёсак Беражное і Белавуша па дарозе на дыскатэку ў аграгарадок Дубай вырашылі зайсці да знаёмага і пакараць яго за тое, што той некалі абражаў дзяўчат.

Хлопцы выклікалі свайго аднагодка «пагаварыць». Як толькі ён выйшаў на вуліцу, яго ўдарылі па галаве бутэлькай з-пад гарэлкі, напоўненай друзам. На працягу гадзіны юнакі збівалі сваю ахвяру і аблівалі вадой, каб прывесці да прытомнасці і змыць кроў. Затым пацярпелага адвялі ў дом, апрацавалі рану, забінтавалі і зноў збілі.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле «Асабліва злоснае хуліганства» (ч. 3 арт. 339 КК). Двое ўдзельнікаў збіцця ўжо заключаныя пад варту, у дачыненні да астатніх абраныя меры стрымання, не звязаныя з пазбаўленнем волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930