Знайсці
20.06.2017 / 12:1912РусŁacБел

У Гродне мужчына, спрабуючы скрасці сыр, цягнуў за сабой па падлозе прадаўшчыцу ВІДЭА

Крадзяжы прадуктаў у крамах усё часцей трапляюць у зводкі міліцэйскіх хронік. На чарговае такое злачынства ў красавіку пайшоў мужчына, які здзейсніў рабаванне ў Гродне ў краме «Вікторыя».

Каля адзінаццатай гадзіны раніцы мужчына прыйшоў у краму, падышоў да прадуктаў харчавання і паклаў у кошык два кавалкі сыру. Падазраваны апынуўся ў сляпой зоне камер відэаназірання і схаваў тавар. Але яго дзеянні заўважыла супрацоўніца крамы. Яна папрасіла мужчыну спыніцца, але той не адрэагаваў і пабег да выхада. Прадаўшчыца не разгубілася і ўчапілася ў злачынцу, так ён працягнуў яе па падлозе некалькі метраў, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Калі вы пазналі падазраванага, просьба паведаміць па тэлефоне: 8 (0152) 79-68-06; 79-68-54.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера