Знайсці
19.06.2017 / 13:01РусŁacБел

Польшча не стала зніжаць з 1 чэрвеня мінімальную суму пакупак для вяртання TaxFree

Польшча не стала зніжаць з 1 чэрвеня мінімальную суму пакупак для вяртання TaxFree. Каб вярнуць ПДК ад пакупак у гэтай краіне, па-ранейшаму трэба набыць тавары на суму не менш за 300 злотых (каля 80 даляраў).

Раней польскія СМІ са спасылкай на Мінфін паведамлялі аб тым, што з 1 чэрвеня Польшча мае намер знізіць мінімальную суму пакупак для вяртання TaxFree з 300 злотых (80 даляраў) да 200 (каля 53 долараў). Гэтае рашэнне, па дадзеных «Польскага радыё», было абумоўлена тым, што ў 2016 годзе знізіўся «абарот малых, сямейных прадпрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у сістэме TaxFree».

Аднак, як паведамілі чытачы, з пачатку лета мінімальная сума для афармлення TaxFree засталася ранейшай — 300 злотых. Гэтую інфармацыю таксама пацвердзілі польскія мытнікі.

— Паехалі на шопінг у Беласток, дзе ў краме ўдакладнілі ў прадаўца, ці знізілі суму, неабходную для афармлення TaxFree. Ён сказаў, што ўпершыню пра гэта чуе. І мінімум, як і раней, - 300 злотых, - распавядае мінчук Андрэй. - Тое ж самае нам сказаў мытнік, які афармляе TaxFree на польскай мяжы.

Прэс-сакратар Мытнай палаты ў Беластоку Мацей Чарнецкі паведаміў, што для вяртання ПДK ад пакупак у Польшчы трэба купіць тавары на суму не менш за 300 злотых, і што аб планах польскага ўрада датычна зніжэння гэтай сумы яму невядома.

- Згодна з распараджэннем міністра фінансаў ад 1 красавіка 2016 года, мінімальная сума, пры якой падарожнік мае права прэтэндаваць на вяртанне ПДК з тавараў або паслуг, сёння знаходзіцца на ўзроўні 300 злотых, - паведаміў Мацей Чарнецкі.

finance.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930