Знайсці
20.06.2017 / 12:2810РусŁacБел

Топ-10 самых незвычайных цэркваў свету ФОТЫ

У Беларусі часцяком лічыцца, што цэрквы — тая сфера, якую не закранаюць сусветныя архітэктурныя трэнды. Таму наўрад ці вы пабачыце ў нас нешта падобнае са спіса ніжэй. А вось замежныя архітэктары не грэбуюць сучаснымі тэндэнцыямі пры праектаванні рэлігійных будынкаў. Прапануем вам спіс найбольш незвычайных цэркваў з усяго свету.

1. Царква Хальгрымскірк'я (Рэйк'явік, Ісландыя)

З'яўляецца лютэранскай парафіяльнай царквой вышынёй 74,5 метра. Гэта чацвёртае па вышыні архітэктурнае збудаванне ў Ісландыі.

2. Украінская грэка-каталіцкая царква Св. Язэпа (Чыкага, штат Ілінойс, ЗША)

Пабудаваная ў 1956 годзе царква нагадвае манументальныя савецкія шэрыя будынкі. З той толькі розніцай, што знаходзіцца ў ЗША.

3. Царква Панагія Парапарціяні (Міканас, Грэцыя)

Гэтая царква, хаця і пабудаваная ў традыцыйным для Грэцыі стылі і з традыцыйных матэрыялаў, прываблівае сваім незвычайным сілуэтам, які нагадвае вялікі мурашнік або тэрмітнік. 

4. Невялікая каталіцкая капліца (Уругвай)

5. Малая базіліка Слаўнай Маці Божай (Basílica Menor de Nossa Senhora da Glória; Марынга, Бразілія)

Гэта самы высокі ў Лацінскай Амерыцы каталіцкі сабор. Форма сабора была створана пад уражаннем ад савецкіх спадарожнікаў. Першасны праект сабора прапанаваў дон Жайме Луіс Каэльё, а спраектаваў сабор архітэктар Жазэ Аўгуста Белучы.

6. Царква Святога Георгія (Лалібэла, Эфіопія)

Найбольш вядомая і апошняя па часе стварэння з адзінаццаці старажытных маналітных цэркваў XIII стагоддзя ў горадзе Лалібэл, Эфіопія. З'яўляецца часткай Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА ў складзе комплексу «Скальныя цэрквы ў Лалібэле».

7. Царква Santuario Madonna della Lacrime (Сіцылія, Італія)

8. Thorncrown Chapel, Eureka Springs (Юрыка Спрынгс, Арканзас, ЗША)

Пабудаваная ў 1980 годзе і ўваходзіць у спіс 12 найбольш прыгожых цэркваў Амерыкі. 

9. Зялёная царква (Буэнас-Айрэс, Аргенціна)

10. Беларуская царква (Лондан, Англія, Злучанае Каралеўства)

Завяршае спіс ужо добра вядомы будынак беларускай царквы ў Лондане, пабудаванай у 2016 годзе. Гэта выдатны ўзор сучаснае архітэктуры з выкарыстаннем традыцыйных экалагічных матэрыялаў.

Калі вы бачылі нешта падобнае ў Беларусі, дзяліцеся ў каментарах!

Ілля Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930