Знайсці
19.06.2017 / 10:494РусŁacБел

Названыя чатыры магчымыя супернікі БАТЭ ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

uefa,com

Сёння а 13-й у швейцарскім Ньёне адбудзецца лёсаванне 1-га і 2-га раўндаў кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Напярэдадні каманды размеркаваныя па групах. БАТЭ трапіў у групу сеяных разам з «Капенгагенам», «Астаной», «Рыекай», «Шэрыфам» і «Хапаэлем» з Беер-Шэвы.

Супернікамі БАТЭ могуць стаць славацкая «Жыліна», албанскі «Кукес», венгерскі «Гонвед», «Спартак» Юрмала, а таксама два пераможцы першага раўнду.

Матчы стадыі пройдуць 12-13 і 19-20 ліпеня. У мінулым годзе БАТЭ прайграў у 3-м раўндзе ірландскаму «Дандалку», а потым не змог прабіцца ў Лігу Еўропы, прайграўшы «Астане»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера