Азаранка даведалася, хто будзе яе першай суперніцай пасля вяртання на корт
Першай суперніцай беларускай тэнісісткі пасля вяртання ў ВТА-тур стане японка Рысу Адзакі.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая вяртаецца ў ВТА-тур пасля перапынку, звязанага з нараджэннем сына, даведалася суперніцу па стартавым раўндзе турніру ВТА ў Іспаніі, перадае «Прессбол».
Наша суайчынніца, якая атрымала ад арганізатараў wild card, згуляе з японкай Рысой Адзакі (73 ВТА). Дакладны час пачатку матча стане вядома пазней.
Гэта будзе першая сустрэча Азаранкі і Адзакі.
Прэс-служба ВТА апублікавала спецыяльны ролік, прысвечаны вяртанню ў тур экс-першай ракеткі свету Вікторыі Азаранкі.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Расіі выпусцілі кнігу пра рэжысёра Пазаліні і замазалі чорным усе згадкі пра яго гомасэксуальнасць ФОТАФАКТ
 2
На Вольгу Бондараву падалі ў суд
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера