Знайсці
17.06.2017 / 18:493РусŁacБел

Беларускія баскетбалісткі саступілі камандзе Славакіі на чэмпіянаце Еўропы

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе прайграла камандзе Славакіі на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіць у чэшскім Градзец-Кралаве. Гэта быў другі матч групавога этапу і ён прайшоў 17 чэрвеня.

Першая палова гульні скончылася для беларусак неістотнай перавагай — 33:32. Пасля адпачынку саперніцы вырваліся наперад і выйгралі перыяд з лікам 19:11 і гэтага было дастатковым, каб утрымаць перавагу. Вынік матчу Беларусь — Славакія — 59:68.

У трэцім туры беларускі згуляюць са зборнай Турцыі — матч адбудзецца 19 чэрвеня. Раней яны саступілі з буйным лікам зборнай Італіі — 60:80. Калі турэцкая каманда, якая яшчэ мае згуляць другі матч, пераможа Італію, то беларускія баскетбалісткі датэрмінова выбываюць з турніру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031