Знайсці
16.06.2017 / 16:579РусŁacБел

Колькі праглядаў у ЮТубе маюць самыя папулярныя песні па-беларуску і па-ўкраінску і якія?

Колькі можа зрабіць для сваёй культуры чалавек за межамі сваёй дзяржавы? А калі дзяржавы няма? У нас дзяржава ёсць, хоць не ўсё так проста ў ёй. Але я не пра гэта сёння.

Цікава, што самая папулярная песня ў ЮТубе на ўкраінскай мове, — гэта не класіка ўкраінскай эстрады, а адносна нядаўні твор гурту ўкраінцаў Польшчы.

Рытмічная песня «Radio Hello» на сёння мае 11,6 млн праглядаў. 

Звяртае ўвагу, што з відэашэрагам кліпа хлопцы не парыліся.

А гэта запіс канцэртнага выканання на Вудстаку, проста чад:

Для параўнання: самая папулярная песня Міхалка, Ляпісаў, «Воіны света», мае каля 15 млн праглядаў.

А самая папулярная песня ЮТуба на беларускай мове, «Грай» таго ж Міхалка, мае на сёння 3,7 млн праглядаў. 

Гэта, дарэчы, някепска, з улікам таго, што беларусаў 10 мільёнаў, а ўкраінцаў — 40. 

Што да гурту Enej, то іх апошні хіт, «Біля тополі» (Каля таполі), таксама здабыў вялізную папулярнасць ва Украіне і ў Польшчы. Фактычна, стаў народнай песняй, як і хіты Міхалка.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера