Знайсці
16.06.2017 / 18:094РусŁacБел

Навукоўцы вынайшлі спосаб лячэння варыкозу: кіпячэнне крыві

Група расійскіх навукоўцаў прыйшла да высновы, што кіпенне крыві ад выкарыстання лазернага выпраменьвання з'яўляецца галоўным фактарам паспяховага лячэння варыкознага пашырэння вен у чалавека. На думку навукоўцаў, далейшае вывучэнне гэтага працэсу дапаможа спрасціць гэтую медыцынскую тэхналогію і зрабіць яе больш таннай для насельніцтва. Вынікі навуковай працы апублікаваныя ў часопісе Quantum Electronnics.

Кіпенне крыві ў вене пад уздзеяннем выпраменьвання — галоўны фактар, які забяспечвае лячэбнае дзеянне лазера, лічаць навукоўцы.

Суаўтар артыкула Арцём Кісялёў паведамляе, што варыкоз лечаць лазерам ўжо каля 20 гадоў, але фізічны прынцып гэтага метаду да канца не быў ясны. Прынята лічыць, што лячэбны эфект (дэнатурацыя або закрыццё вен) адбываецца за кошт пашкоджання эндатэлію — унутраных клетак сценак сасудаў.

«Нашыя даследаванні паказалі, што эндатэлій пашкоджваецца з-за тэмпературнага ўздзеяння на кроў. Кіпячая кроў стварае аб'ёмныя гарачыя струмяні, з-за якіх сценка вены пачынае закрывацца».

Ультрагукавыя выявы (а) перад лазерным уздзеяннем, (b, d) у пачатку ўздзеяння і (з) на працягу 10 секунд пасля ўздзеяння, якія ілюструюць працэс выкліканага лазерам кіпення крыві ў вене

Цяпер большасць флеболагаў працуюць на спецыяльным абсталяванні, якое апрацоўвае вены лазерам з цыркулярным святлаводам. Калі наступныя даследаванні пацвердзяць, што апрацоўка вены адбываецца менавіта дзякуючы кіпенню крыві, для гэтай працэдуры можна будзе выкарыстоўваць больш простыя і танныя святлаводы. На думку вучонага, у перспектыве гэта даследаванне дазволіць развіць больш даступныя тэхналогіі лазернага лячэння варыкозу. 

У працы прымалі удзел даследчыкі з Школы біямедыцыны ДВФУ і Расійскай Акадэміі навук (з Масквы, Уладзівастока і Чарнагалоўкі).

Ілля Параскевіч паводле iopscience.iop.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930