Знайсці
18.06.2017 / 12:1557РусŁacБел

Вось такі падаруначак. Ад мытнікаў? Пошты? Супрацоўнікаў аэрапорта?

Мяне завуць Вольга. Жыву я ў Вялікабрытаніі апошнія некалькі гадоў. У мяне трое дзетак. І, канечне, мае бацькі дасылаюць ім падарункі на дні нараджэння… Ды й проста пару пакункаў бабруйскага зефіру шлюць раз-пораз. Надта ён смачны!

Ніколі з поштай праблем не было, але не гэтым разам… 12 чэрвеня атрымліваю пасылку з Беларусі ад маіх бацькоў. Унутры, я ведаю, — падарункі да 10-годдзя майго сына.

Узяла пакет у рукі і агледзела яго. Першае, што папалася на вочы — гэта дзірка з аднаго боку. Узнікла пытанне: ну няўжо «Белпошта» не можа зрабіць нармальныя каробкі для перасылкі пасылак замест карычневай паперы, якая парвалася па дарозе?

Далей пачалося самае цікавае. Адчыняю я пасылку, а ўнутры крошкі ад зефіру. Думаю: так, няўжо каробка ад зефіру не вытрымала пералёту?

Дастаю пакет з зефірам і заўважаю… Бацюхны-матухны! На пакеце надрэз! Бяру камеру ў рукі і пачынаю рабіць фотаздымкі. Нехта нечым вострым прарэзаў пасылку, пакет унутры пасылкі, дзе ляжаў зефір, парваў саму каробку так, што кавалка не ставала, і не вядома, можа, чапаў сваімі «чыстымі» пальцамі тое, што прызначалася быць салодкім падарункам на дзень нараджэння.

Дзірку, дзе адбыўся «ўзлом», старанна заклеілі карычневым скотчам. Адразу і не заўважыла. У мяне з'явілася падазрэнне, што, можа, гэта Каралеўская Пошта пачала правяраць такім чынам замежныя пасылкі ў сувязі з апошнімі тэрарыстычнымі актамі ў краіне. Да мяне проста не даходзіла, нашто патрэбна капацца ў адпраўленнях з Беларусі? Разумею, калі наадварот — з UK у Беларусь, напрыклад — больш шанцаў нажывіцца.

Далей мне стала цікава, дзе ж быў наш пакет увесь гэты час? Зайшла на сайт «Белпошты» і ўвяла нумар пасылкі ў адсочваннях за паштовымі адпраўленнямі.

Аказалася, што нашы беларускія падарункі амаль што нідзе не спыняліся, акрамя як у Менску пасля праходжання мытнага кантролю. Там пасылка ляжала пяць дзён. Лагічным стала думаць (ну, мне так здаецца), што, хутчэй за ўсё, узлом быў зроблены на працягу вось тых пяці дзён.

Гэта ж дзікунства нейкае! Калі я выклала фотаздымкі на сваёй старонцы ў фэйсбуку і пачытаўшы каментары сяброў, мае падазрэнні наконт непрафесійнасці беларускага боку пачалі ўзмацняцца. Аказваецца, такое здаралася і раней. Цяпер здарылася і са мной.

Засталіся пачуцці сораму за сваю родную краіну і нейкай непрыемнай брыдкасці.

Можа, калі вы апублікуеце мае фотаздымкі і спытаецеся, а што гэта і як гэта ўвогуле працуе ў нас? Можа, гэта дапаможа змяніць нешта ў праходжанні пасылак? Не раз нашыя пасылкі з UK у Беларусь прыходзілі адкрытымі (нехта іх там ператрасаў), але каб чапалі пасылку, якая ідзе з Беларусі ў UK — гэта было ўпершыню.

Дзякуй вялікі за ўвагу.

Даслала чытачка Вольга

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930