Знайсці
16.06.2017 / 14:5752РусŁacБел

Мінаховы здароўя Расіі: Для мужчыны бяспечна піць тры разы на тыдзень па 1,5 літра піва

Спецыялісты з Міністэрства аховы здароўя Расіі падлічылі норму ўжывання алкагольных напояў, якая з’яўляецца не шкоднай для арганізма чалавека. Хутчэй за ўсё, гэтыя нормы будуць пазначаныя ў маркіроўцы прадуктаў у будучыні.

Напрыклад, адмыслоўцы палічылі, што пры ўжыванні тройчы на тыдзень піва мацункам 4,2% рызыка для здароўя мінімальная. А вось калі здымаць так стрэс штодня, то рызыка павялічваецца да высокай.

Астатнія нормы для мужчыны бяспечныя для здароўя:

Адна бутэлька мацаванага віна, 18%;

Двойчы на дзень гарэлка па 50 мл;

Адзін кактэйль на дзень аб’ёмам 150 мл, 18%;

Бяспечныя нормы для жанчын:

Чарка гарэлкі аб’ёмам 50 мл на дзень;

Двойчы на дзень бакал сухога віна аб’ёмам 100 мл;

Бакал шампанскага 150 мл;

Некаторыя спецыялісты крытыкуюць падобны падыход Міністэрства аховы здароўя. Яны лічаць, што для кожнага чалавека існуе свой індывідуальны аб’ём алкаголю, які можна ўжываць без шкоды для здароўя.

У рэйтынгу самых пітушчых краін свету першае месца займае Літва, потым ідзе Беларусь, затым — Латвія, Расія і Польшча.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера