Знайсці
16.06.2017 / 11:597РусŁacБел

Ганна Севярынец. Ногі скалола згалелая пожня…

Ногі скалола згалелая пожня.
Снапы павезлі, сярпы прыбралі.
Чакай, пакуль не памрэ апошні,
Каб і цябе на таку згадалі.

Апошні, хто памятаў вагу зерня,
Апошні, хто бачыў золата восця,
Чакай, пакуль гэты зямлі не верне
Тое, што некалі ўсім далося.

Апошні, ў кім спела і здрада, і горыч,
Той, хто прызнацца табе баяўся,
Той, з кім стаялі ў полі поплеч
У вашы прыгожыя васямнаццаць.

Чакай, пакуль сыдзе тваё пакаленне
Пад гэтым няўтульным і шэрым небам,
І млын, што прыдатны глытаць каменне,
Пачне рыхтавацца да вашага хлеба.

Тады і змелецца ў пыл на жорнах
Усё жывое па сабекошце.
Ці будзе смачным той самы чорны,
У дзень, калі ўрэшце памрэ апошні?

Ганна Севярынец, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера