Знайсці
16.06.2017 / 11:1415РусŁacБел

У Пружане ля стода паставілі ахвярнік

У Пружане ля музея — новы «жыхар». Побач з буцькоўскім стодам змясцілі камень, які, відаць, быў старажытным ахвярнікам.

Травеньская «Ноч музеяў» у Пружане пачалася з таго, што гасцей падвялі да фігурных камянёў каля «Палацыка», што ў гарадскім парку. Падвялі — і малады пружанскі краязнавец Зміцер Юркшайціс прадставіў знойдзены ім камень з паглыбленнямі, пяць з якіх злучаныя дзвюма лініямі ў «крыж».

Аўтар знаходкі распавёў Svajksta.by, што натыкнуўся на гэты камень у мінулым годзе:

«Камень быў пад плотам, паверхняй набок. У Пружану яго прывезлі месяц таму, каб змясціць ля музея ў парку, ля прывезенага з Буцькоў паганскага стода. Бо калі пра старавольскі камень пачалі дазнавацца шырэй, дык пружанцы занепакоіліся, што такі выбітны камень могуць звезці.

На маю думку, гэтая крыжападобная выява не мае дачынення да хрысціянства. Мясцовыя жыхары кажуць, што гэты камень ляжыць на сваім месцы даўно, не пры іх памяці ён там знаходзіцца, і бацькі ім пра яго нічога не распавядалі».

Так камень выглядаў у Стараволі

Паводле атрыманых каментароў наконт старавольскага каменя, аналагаў яму ў Беларусі і па суседстве не ведаюць. Не выключаюць таксама, што «крыж» на паверхні каменя ўтварылі пазней, а перш былі толькі тыя ямкі, размешчаныя ў роўным парадку.

Буцькоўскі ды Старавольскі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера