Знайсці
16.06.2017 / 10:524РусŁacБел

Цана кватэр у Мінску замарозілася, але гаспадары больш не таргуюцца

Сярэдняя цана кватэр у Мінску, разлічаная па дадзеных здзелак куплі-продажу у маі 2017 года, не змянілася і па-ранейшаму складае $1113/м2.

За апошнія 12 месяцаў рост гэтага паказчыка склаў 2,2%.

У залежнасці ад колькасці пакояў сітуацыя была наступнай (+ медыяна абсалютных цэн):

1-пакаёвыя кватэры: 1167 $ / м2 (-0,3% за месяц) — $ 41 000;

2-пакаёвыя кватэры: 1081 $ / м2 (-0,5%) — $ 53 400;

3-пакаёвыя кватэры: 1050 $ / м2 (+ 0,7%) — $ 68 100;

4-пакаёвыя кватэры: 1053 $ / м2 (+ 5,1%) — $ 79 100.

Збліжэнне дзвюх крывых, якія адлюстроўваюць цэны прапановы і рэальных здзелак, у маі дасягнула свайго апагею. На дадзены момант розніца паміж двума індыкатарамі самая нізкая за 4,5 года і складае толькі 2,7%. Можна зрабіць выснову, што памер гандлю на дадзены момант мінімальны, і вылічаецца хутчэй сотнямі, чым тысячамі даляраў.

паводле Realt.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера