Знайсці
15.06.2017 / 20:058РусŁacБел

БСБ Банк: Мы не разумеем жорсткасці рашэння Нацбанка адносна нас

У сувязі з рашэннем Нацбанка «БелСвісБанк» распаўсюдзіў прэс-рэліз, які мы прыводзім ніжэй.

«Паважаныя кліенты, ЗАТ «БСБ Банк» паведамляе, што з 26 чэрвеня 2017 г. у адпаведнасці з рашэннем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, банк не ажыццяўляе дзейнасць па укладных аперацыях, а таксама па аперацыях з аплатнымі карткамі фізічных асоб.

З 26 чэрвеня 2017 года кліентам стане недаступнае зняцце і папаўненне грашовымі сродкамі бягучых рахункаў фізічных асоб і карт-рахункаў банка, разлікі па плацежных картах банка.

Мы звяртаемся з просьбай да нашых кліентаў зняць грашовыя сродкі з усіх сваіх плацежных картак банка, а таксама з рахункаў фізічных асоб да 25 чэрвеня 2017 года. Пасля гэтай даты фізічныя асобы змогуць атрымаць свае сродкі ва ўпаўнаважаным банку.

Банк заўсёды ў поўным аб'ёме выконваў свае абавязацельствы перад кліентамі. І цяпер, праяўляючы клопат, банк зрабіў усё крокі, каб кліенты маглі бесперашкодна зняць грошы са сваіх рахункаў. Гэта магчыма зрабіць, звярнуўшыся ў касы банка і ў банкаматах любога банка — на бягучы момант адмененыя ўсе камісіі за зняцце грашовых сродкаў на тэрыторыі Беларусі.

Менеджмент банка запэўнівае, што банк знаходзіўся і знаходзіцца ва ўстойлівым стане, які забяспечвае ўсе інтарэсы ўкладчыкаў, банк з перавышэннем выконвае ўсе асноўныя нарматывы бяспечнага функцыянавання, устаноўленыя Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.

ЗАТ «БСБ Банк» падпарадкуецца рашэнню Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, але выказвае сваё здзіўленне жорсткасцю прынятага рашэння і лічыць яго неадпаведным выяўленым парушэнням.

Банк працягвае ў поўным аб'ёме працаваць з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, аказваючы ім высокі сэрвіс.

Мы шчыра ўдзячныя нашым кліентам, просім разумення ў дадзенай сітуацыі і прыносім прабачэнні за створаныя нязручнасці».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера