Знайсці
15.06.2017 / 17:3411РусŁacБел

Абвяшчаецца конкурс на найлепшы праект помніка слуцкім паўстанцам

«Грамадскі камітэт» абвяшчае конкурс праектаў помніка ў гонар герояў Слуцкага паўстання. Работы прымаюцца да 14 лістапада.

Каб паўдзельнічаць, трэба азнаёміцца з Палажэннем конкурса і да 15 ліпеня падаць заяўку, форма якой прадстаўленая ў дадатку да Палажэння. Заяўка адпраўляецца на адрас: г.Мінск, а/с 485 (індэкс 220050), на імя Аліны Нагорнай. Або дасылаецца на электронную пошту: [email protected].

Аўтар-пераможца атрымае магчымасць увекавечыць сваю працу ў прапанаваным праекце, а таксама будзе ўзнагароджаны ганарарам. Усе ўдзельнікі конкурса будуць прадстаўленыя на адмысловай выставе і атрымаюць дыпломы ўдзельнікаў выставы.

Грамадскі камітэт уключае ў сябе вядомых гісторыкаў, культурных і грамадскіх дзеячоў Беларусі, якія падтрымалі ідэю ўсталявання помніка. Камітэт аб’ядноўвае такіх выбітных асобаў, як Алесь Пушкін, Адам Глобус, Зянон Пазняк, Святлана Алексіевіч, Максім Жбанкоў, Ніна Стужынская і многія іншыя.

Фота прэс-службы «Дзея»

У студзені 2017 года актывісты ініцыятывы «Дзея» на чале з актывісткай Алінай Нагорнайсабралі больш за 1400 подпісаў у падтрымку ідэі помніка героям Слуцкага збройнага чыну.

У лістападзе і снежні 1920 г. слуцкія паўстанцы змагаліся за ўсталяванне і прызнанне Беларускай Народнай Рэспублікі. Падзеленасць Беларусі паміж Польшчай і Расіяй стала асноўнай прычынай паўстання Слуцкага збройнага чыну. Падчас бальшавіцка-польскай вайны 1919-1920 гг. Случчына некалькі разоў пераходзіла ад Польшчы да Расіі і наадварот, а пасля стала нейтральнай тэрыторыяй. Случчакі не хацелі ўлады чужынцаў, адстойвалі сваю беларускую дзяржаву. У лістападзе 1920 г Рада Случчыны прыняла рашэнне абараняць Беларусь, неглядзячы на колькасную перавагу ворагаў. З 27 лістапада па 31 снежня людзі са зброяй у руках баранілі незалежнасць, многія з іх загінулі.

«З часоў Слуцкага збройнага чыну прайшло амаль 100 гадоў. Гэта добры прыклад мужнасці беларускага народа, калі беларусы былі вымушаныя змагацца за сваю незалежнасць, варта пра гэта памятаць», — адзначае экс-кандыдатка ў дэпутаты ў па слуцкай акрузе Аліна Нагорная.

Кантактны тэлефон: +375 (44) 726-72-28.

Ганна Клімовіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930