Знайсці
15.06.2017 / 14:5623РусŁacБел

Лукашэнка сустракаўся з расійскім банкірам Авенам у прысутнасці сына Віктара ФОТАФАКТ

president.gov.by

15 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй савета дырэктараў ABH Holdings S.A., членам савета дырэктараў «Альфа-Банка» (Расія), членам назіральнага савета «Альфа-Груп» Пятром Авенам. Кіраўнік краіны прапанаваў кансорцыуму «Альфа-Груп» пашыраць прысутнасць на беларускім рынку, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

«Улічваючы нашы блізкія адносіны — Беларусі і Расіі, — дзіўна, што да гэтага часу такая магутная арганізацыя, група, як ваша, маючы такія магчымасці і фінансавыя, і матэрыяльныя, не вельмі прадстаўлена ў Беларусі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Хацелася б, каб гэта атрымала далейшае развіццё і каб усё ж такі ваша група кампаній знайшла сваё месца ў Беларусі. Я гатовы падключыцца да таго, каб ваша група магла працаваць у інтарэсах і Беларусі, і Расіі з захаваннем усіх законаў і прынцыпаў вядзення бізнэсу, якім вы адданыя. Я гэта добра ведаю», - дадаў Лукашэнка.

У сустрэчы браў удзел Віктар Лукашэнка — памочнік кіраўніка дзяржавы па нацыянальнай бяспецы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера