Знайсці
15.06.2017 / 13:564РусŁacБел

Ёка Она афіцыйна прызнаюць суаўтарам песні «Imagine»

Удава Джона Ленана Ёка Она будзе прызнаная суаўтарам песні «Imagine», якую яе муж напісаў у 1971 годзе.

Пра гэта абвясціў кіраўнік Нацыянальнай асацыяцыі музычных выдаўцоў Дэвід Ізраеліт.

Ёка Она ў сераду атрымала ганаровую прэмію асацыяцыі за «Imagine». На цырымоніі таксама паказалі відэа, датаванае 1980 годам, на якім Джон Ленан кажа, што яго жонка павінна быць прызнана суаўтарам песні, бо аказала моцны ўплыў на музыканта і натхніла на яе стварэнне. Ёна з'явілася на сцэне ў вазку, яе вёз сын Шон Ленан. На цырымоніі Паці Сміт разам з дачкой Джэсі выканала «Imagine».

Па словах Ізраэліта, працэс уключэння Ёка Она у лік суаўтараў «Imagine» ужо пачаўся. Як адзначае Variety, гэта не прывядзе да якіх-небудзь фінансавых пераменаў — Она і так з'яўляецца законнай пераемніцай Ленана і атрымлівае адлічэнні з яго песень, аднак значна павялічыцца тэрмін дзеяння аўтарскіх правоў на яе. Згодна з амерыканскім заканадаўствам, песня становіцца грамадскім здабыткам праз 70 гадоў пасля смерці апошняга яе суаўтара

«Imagine» - самая вядомая песня Джона Ленана, напісаная ім пасля распаду The Beatles. Яна выйшла восенню 1971 на аднайменным альбоме музыкі.

meduza.io

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930