Знайсці
15.06.2017 / 07:462РусŁacБел

Аргенцінскі футбаліст калоў супернікаў шпількай

Аргенцінскі футбаліст Федэрыка Альендэ з клуба «Пасіфіка» прызнаўся, што падчас аднаго з матчаў выкарыстаў супраць сваіх праціўнікаў шпільку.

Хуан Атэра

Падчас матча за кубак Аргенціны ў мінулую нядзелю ён некалькі разоў ткнуў шпількай супернікаў з клуба «Эстудыянтэс».

«Мы ведалі, што мы павінны гуляць супраць іх брудна, і я працягваў калоць форвардаў «Эстудыянтэс» іголкай», — заявіў Альенде. Ён таксама патлумачыў, што футбол — гэта гульня для «разумных».

Калумбійскі футбаліст Хуан Атэра, які гуляе ў нападзенні ў «Эстудыянтэс», заявіў СМІ, што падчас нядзельнага матча яго чатыры разы ўдарыў шпількай футбаліст «Пасіфіка». Па словах Атэра, ён паскардзіўся на гэта суддзі, але той праігнараваў яго скаргі.

Заявы Альендэ ўжо прывялі да скандалу ў аргенцінскім футболе. Прэзідэнт «Пасіфіка» Гектар Манкада заявіў, што хоча выкінуць Альендэ з клуба.

«Пасіфіка» — клуб чацвёртага дывізіёна, а «Эстудыянтэс» некалькі разоў станавіўся чэмпіёнам Аргентыны. Нядзельны матч выйграў «Пасіфіка».

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930