Знайсці
14.06.2017 / 18:063РусŁacБел

За мабільныя тэлефоны з ЦТ па рускай мове выдалілі 20 абітурыентаў

З цэнтралізаванага тэставання па рускай мове выдалілі 20 абітурыентаў, паведаміў БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Мікалай Фяськоў.

Выдаленыя абітурыенты спрабавалі выкарыстоўваць мабільныя тэлефоны, якія, як і іншыя прылады сувязі, а таксама шпаргалкі, падчас ЦТ забароненыя. Мікалай Фяськоў нагадаў, што тыя, хто парушае гэтыя патрабаванні, будуць пазбаўленыя магчымасці здаваць іспыты ў гэтым годзе, нават у рэзервовы дзень.

Цэнтралізаванае тэставанне па рускай мове планавалі прайсці 75 тыс. 394 чалавекі. З іх на ЦТ не прыйшлі каля 2,5 тыс. абітурыентаў, або 3,4%. Мікалай Фяськоў лічыць дапушчальным такі працэнт няяўкі пры гэтак значнай колькасці зарэгістраваных.

Наступнае тэставанне пройдзе 16 чэрвеня. Абітурыенты будуць здаваць грамадазнаўства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера