Знайсці
13.06.2017 / 18:143РусŁacБел

У Швецыі памёр дзіцячы пісьменнік Ульф Старк

Памёр дзіцячы пісьменнік і сцэнарыст Ульф Старк са Швецыі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Адзначаецца, што пісьменнік пайшоў з жыцця ў сваім доме ў Швецыі пасля непрацяглай хваробы. Праз месяц, 12 ліпеня, Старку павінна было споўніцца 73 гады.

Літаратар нарадзіўся ў 1944 годзе ў сталіцы Швецыі Стакгольме. Творчы шлях пачынаў у 60-х гадах з дарослай літаратуры, а першую дзіцячую кнігу пад назвай «Петэр і чырвоная птушка» выдаў у 1975 годзе.

Таксама яго пяру належаць творы «Дзівакі і зануды», «Каляды ў лесе», «Хай танцуюць белыя мядзведзі», «Ці ўмееш ты свістаць, Ёхана?», «Мая сястрычка — анёл» і інш. Праз свае кнігі пісьменнік хацеў дастукацца да маладога пакалення, якое акунулася ў свет віртуальнай камунікацыіі гаджэтаў, расказаць дзецям простую ісціну пра тое, што жыццё без сяброўства, любові, узаемаразумення і падтрымкі бессэнсоўнае.

Ульф Старк лічыўся адным з самых вядомых у свеце дзіцячых пісьменнікаў, ён напісаў каля 30 кніг. Творы Старка былі перакладзеныя больш чым на 25 моў. Яго называюць спадчыннікам традыцый Астрыд Ліндгрэн. Ульф Старк — лаўрэат мноства літаратурных прэмій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930