Знайсці
13.06.2017 / 17:343РусŁacБел

Не толькі Улад Бумага: першы міжнародны ютуб-фестываль пазнаёміць з зоркамі відэаблогінгу

18 чэрвеня ў Мінску збяруцца самыя крутыя блогеры з СНД — менавіта так сцвярджаюць арганізатары першага YouTube-фестывалю «Відак».

Нядаўна беларусы даведаліся пра тое, што хлопчык з інтэрнэту накшталт Улада Бумагі здольны сабраць у адным месцы некалькі тысяч фанатаў-прыхільнікаў, але насамрэч такіх, як ён, даўно ўжо шмат. «Відак» дае моладзі магчымасць пазнаёміцца з новымі зоркамі ўжывую: на фестывалі можа будзе пагутарыць са Стасам Давыдавым, Дзмітрыем Ермузевічам, Юляй Гадуновай, Прыемным Ільдарам, LizzzTV і іншымі.

Хэдлайнеры фэсту.

У футбольным манежы таксама выступіць Андрэй Мартыненка — скандальны блогер з Украіны. Адзін з яго самых папулярных відэаэксперыментаў, дзе хлопец сваёй спермай апладняе курынае яйка і вырошчвае гамункула, паглядзелі больш за 6 мільёнаў чалавек.

Акрамя таго, у праграме чакаюцца адукацыйныя лекцыі, выступленні спецыялістаў youtube-сферы, аўтограф-сесія, праца тэматычных зон, фуд-корт, а таксама канцэртная праграма з удзелам Дзмітрыя Камінскага, L-Jane, Homie і хэдлайнера — гурта «Хлеб».

Набыць квіткі на мерапрыемства і даведацца пра іншыя падрабязнасці можна на афіцыйным сайце.

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930