Знайсці
12.06.2017 / 07:5014РусŁacБел

Зборная Беларуcі згуляе сёння ў Мінску незвычайны матч

На здымку абаронца «Велінгтан Фенікс» Томас Дойл

Зборная Беларусі па футболе згуляе сёння на стадыёне «Трактар» (19:00) таварыскі матч. Незвычайнасць яго ў тым, што супернікам будзе зборная Новай Зеландыі — гэта самая аддаленая ад нас дзяржава.

Новазеландцы кіруюцца ў Расію, дзе з 17 чэрвеня возьмуць удзел у Кубку канфедэрацый. Гэта футбольны турнір, што праводзіцца за год да чэмпіянату свету і ў якім бяруць удзел пераможцы кантынентальных першынстваў, чэмпіён свету і краіна-гаспадар спаборніцтваў.

Новая Зеландыя стабільна перамагае на чэмпіянатах Акіяніі (пяць разоў), а ў 2010 г. брала ўдзел у ЧС па футболе ў ПАР, дзе ў групавым турніры згуляла ўсе тры матчы ўнічыю, у тым ліку з Італіяй (1:1), але, праўда, не выйшла з групы.

All Whites (так называюць гэтую зборную) згуляюць на Кубку канфедэрацый у адной групе з Расіяй, Партугаліяй і Мексікай.

У іншай групе гуляюць Камерун, Германія, Чылі, Аўстралія.

У сусветным рэйтынгу Беларусь знаходзіцца на 83-м месцы, Новая Зеландыя — на 95-м.

Нагадаем, што ў пятніцу беларусы ў адборачным матчы да ЧС па футболе перамаглі Балгарыю 2:1.

Што да матча Беларусь — Новая Зеландыя, то цана квіткоў на гульню складае 3-4 рублі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031