Знайсці
09.06.2017 / 17:501РусŁacБел

МАЗ выставіў на аўкцыён недабудаваны корпус за 11 мільёнаў рублёў

МАЗ прадае з аўкцыёну адзін з недабудаваных карпусоў — будынак адміністрацыйна-бытавых і дапаможных памяшканняў на Партызанскім праспекце, 154а, піша Tut.by.

Будаваць яго пачалі ў 2008 годзе, але так і не завяршылі — не хапіла фінансаў. Цяпер яго выставілі на таргі.

ААТ «МАЗ»

Плошча аб'екта 12 555 квадратных метраў, ён займае 2,3 гектара. Пачатковая цана лота 11 194 213 рублёў. Пакупніку трэба будзе ўнесці задатак — 600 тысяч рублёў.

Будынак мае шматфункцыянальнае значэнне, і абмежаванняў па ім няма, то бок выкарыстоўваць яго можна пад офісы, аб'екты гандлю і да т. п.

Аўкцыён пройдзе 27 чэрвеня ў Мінскім гарадскім цэнтры нерухомасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930