Меркаванні159159

Святлана Алексіевіч: «Дайце ў Беларусь танкі, зброю — і там каталікі пачнуць забіваць праваслаўных»

9 чэрвеня на расійскім тэлеканале «Дождь» прайшла жывая лінія з беларускай пісьменніцай, нобелеўскай лаўрэаткай Святланай Алексіевіч. «Наша Ніва» зрабіла падборку самых яркіх цытат пісьменніцы.

У мяне тры дамы. Мая маці — украінка, бацька — беларус. І руская культура — мой трэці дом.

Калі я пісала кнігу пра Чарнобыль, я зразумела, што нацыянальныя пытанні — пытанні мінулага. Адчуваеш сябе проста прадстаўніком біявіду, які можа сам сябе знішчыць.

У 90-я гады мы былі рамантыкамі, думалі — камуністы заўтра сыдуць і пачнецца іншае жыццё. Але такі рамантызм аказаўся амаль злачынствам, нам давялося за яго расплачвацца. Высветлілася, што нашы дэмакраты і лібералы не гатовыя да перамен. Свабода — гэта доўгі шлях. Дарма мы лічылі, што гэта адбудзецца хутка.

Нельга думаць, што, калі ты ведаеш тры мовы, напрыклад, ты — свабодны чалавек. Я сустракала рускага патрыёта, які ведае некалькі моў… Гэта проста жывёла агрэсіўная.

Калі я пачала пісаць «У вайны не жаночае аблічча», то думала, што гэта будзе прыгожа. Але калі я пачала гаварыць з жанчынамі, то я спужалася нашай перамогі.

Перамогу ў свой час выкарысталі, каб закрыць тэму ГУЛАГа. І сёння, калі ты спрабуеш спытаць, колькі каштавала перамога, табе кажуць — гэта няважна, галоўнае, што ў нас была Перамога. Чалавек — асобна, перамога — асобна. Перамога стала магутнай ідэалагічнай зброяй.

Я не рускі пісьменнік. Я рускі еўрапеец сёння. Менталітэт — беларускі, культура — руская.

Крым — гэта акупацыя. Вайна, якую пачала Расія ў Данбасе — на сумленні Расіі. [Алексіевіч тут дала такі прыклад:] Такую вайну можна пачаць і ў Беларусі: дайце туды танкі, зброю — і там каталікі пачнуць забіваць праваслаўных ці каго заўгодна. Чалавек — дастаткова недасканалая істота, яму ў галаву можна ўкласці ўсё, што заўгодна.

Я не царкоўны чалавек. Рэлігійны фанатызм сённяшні — гэта ўцёкі ад рэальнасці. Але як мастак я адчуваю, што ёсць нейкая таямніца ў гэтым свеце.

Самая страшная вайна, якая чакае нас, гэта не вайна паміж людзьмі, а вайна з прыродай, якую развязаў чалавек.

Нашы [рускія] іерархіі — няпраўда. Тут вельмі шмат правінцыйных, шавіністычных і антыгуманітарных уяўленняў.

Калі хтосьці і застаўся верным рамантычным ідэалам з 90-х, то гэта лібералы, якіх прынята сёння прыніжаць. Я — ліберал.

Каментары159

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Хавалі адны берцы». Стала вядома, чаму жыхар Рэчыцы пайшоў ваяваць супраць Украіны18

«Хавалі адны берцы». Стала вядома, чаму жыхар Рэчыцы пайшоў ваяваць супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Трансгендарная жанчына з Екацярынбурга загінула на вайне ва Украіне, адправіўшыся туды ўслед за сваім бацькам2

У Беларусь вярнуліся журавы і шпакі2

100 расіян дайшлі да Суджы па трубе газаправода і не ўзарваліся4

У Лондане басаногі мужчына з палесцінскім сцягам узабраўся на Біг-Бэн7

Расійскія войскі пачалі штурм Суджы15

Пазайздросцілі савецкаму Кіеву. Як у Мінску ледзь не адбудавалі велічную браму, якой ніколі не было4

У нядзелю і панядзелак да +20°С, але з аўторка пачнецца пахаладанне

Айцішнік, які зарабляў у Мінску 3000 еўра, працуе ў Польшчы ў дастаўцы прадуктаў і вельмі задаволены10

У Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць незвычайная выстаўка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хавалі адны берцы». Стала вядома, чаму жыхар Рэчыцы пайшоў ваяваць супраць Украіны18

«Хавалі адны берцы». Стала вядома, чаму жыхар Рэчыцы пайшоў ваяваць супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць