Знайсці
09.06.2017 / 16:235РусŁacБел

Польшча аднавіла набор на праграму Каліноўскага

Цэнтар усходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Варшаўскага ўнівэрсытэту абвясьціў набор студэнтаў зь Беларусі, адлічаных з ВНУ з палітычных прычын, на бакаляўраўскія і магістарскія праграмы паводле стыпэндыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага на 2017—18 навучальны год. Колькі месцаў прадугледжвае праграма, не паведамляецца.

Патрабаваньні да студэнтаў зьмешчаныя на сайце ўнівэрсытэту (PDF). Асобаў, якія хочуць узяць удзел у навучальнай праграме, просяць зьвяртацца на пошту [email protected].

Студэнтам абяцаюць штомесячныя стыпэндыі ў памеры 1240 злотых (каля 620 беларускіх рублёў на момант публікацыі). Ведаць польскую мову на момант паступленьня не абавязкова (тым, хто будзе займацца на курсах польскай мовы, абяцаюць стыпэндыю 900 злотых на месяц).

Праграма Каліноўскага была створаная пасьля таго, як у 2006 годзе шэраг беларускіх студэнтаў паадлічалі з ВНУ з палітычных матываў. Колькасьць студэнтаў, якія навучаліся ў межах праграмы, паступова спадала. У 2006 годзе праграма прыняла 244 чалавек, але тры чвэрці зь іх не давучыліся, былі выключаныя з польскіх унівэрсытэтаў. Пазьней быў уведзены больш жорсткі адбор: налета набралі 80, потым 60, 50 студэнтаў… У 2015 годзе на праграму паступілі толькі 20 студэнтаў. Усяго за 10 гадоў з 900 прынятых студэнтаў дыплёмы атрымалі толькі 300.

Урэшце ў 2016 годзе праграму вырашылі рэфармаваць у гадавыя стажыроўкі для ўсіх ахвотных. Але пасьля палітычных падзеяў у Беларусі ў 2016 годзе і пачатку 2017 году загучалі галасы за тое, каб аднавіць праграму ў ранейшым фармаце.

svaboda.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930