Знайсці
09.06.2017 / 13:4610РусŁacБел

Каля мінскай ратушы ў суботу стартуюць «Джазавыя вечары»

Джазавы гітарыст Скот Хендэрсан, піяністка-вундэркінд з Салігорска, а таксама іншыя музыканты з ЗША, Нідэрландаў, Чылі, Туніса, Туркменістана і Беларусі выступяць на пляцоўцы каля мінскай Ратушы 10, 17 і 24 чэрвеня ў рамках праекта «Джазавыя вечары».

Гэта ўжо пяты, юбілейны, сезон «Джазавых вечароў» на адкрытым паветры, якія з 2013 года праходзяць у сталіцы ў фармаце штотыднёвых канцэртаў. Класічны джаз, этна, джаз-фанк, рытм-энд-блюз — гэта толькі маленькая частка музычных стыляў, якія змогуць пачуць жыхары і госці горада.

10 чэрвеня праграму адкрые салігорская піяністка-вундэркінд Сафія Курловіч. Дзяўчынцы ўсяго 7 гадоў, але яна грае, як сапраўдны віртуоз.

Хэдлайнер сёлетніх вечароў — амерыканец Скот Хендэрсан. Акрамя яго, у першы дзень фестывалю на плошчы Свабоды выступяць спявак і мультыінструменталіст Харысан Янг (ЗША/Нідэрланды), этна-джазавы дуэт Agata, VIP-jazz Андрэя Славінскага.

17 і 24 чэрвеня мінчан чакаюць сустрэчы з бас-гітарыстам Крысціянам Галвезам (Чылі), амерыканцам Клівам Джонсам, канцэртным аркестрам Барыса Мягкова, «Трыо Канстанціна Гарачага», Minsk Voices, Premier Orchestra ды іншымі

Уваход на ўсе вакальныя і інструментальныя выступы вольны. Пачатак у 20.00.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера