У свой дзень нараджэння ў паўфінале «Ралан Гарос» згулялі дзве тэнісісткі: у фінал выйшла 20-гадовая латвійка
Reuters.com
Цікавы выпадак адбыўся 8 чэрвеня на турніры «Ралан Гарос» (Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе). У адным з паўфіналаў гулялі латвійка Алена Астапенка і швейцарка Цімеа Бачынскі.
Алене ўчора споўнілася 20 гадоў, а Бачынскі — 28.
Алена Астапенка перамагла Бачынскі з лікам 7:6, 3:6, 6:3 і ў фінале сустрэнецца з Сімонай Халеп (Румынія).
«Я сапраўды шчаслівая, дзякуй за падтрымку, гэта ідэальны дзень нараджэння», — адразу пасля гульні сказала гледачам Алена.
У паўфіналах мужчынскага турніру згуляюць сёння Эндзі Мюрэй (Брытанія) — Стас Ваўрынка (Швейцарыя), Рафаэль Надаль (Іспанія) — Дамінік Цім (Аўстрыя).
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Казахскаму міністру далі 24 гады за забойства жонкі
 5
Заўтра Радаўніца — дзень, калі жывыя наведваюць мёртвых
 9
«А гаўнюкі будуць заўсёды». Працяг сагі Сапкоўскага выйшаў у бліскучым беларускім перакладзе
 1
З'явіцца новая электронная латарэя, выпускаць будзе прадпрыемства на чале з былым ахоўнікам Лукашэнкі
 2
Кіраўнік Мінска наведаў Пекін
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера