Знайсці
08.06.2017 / 21:374РусŁacБел

Ля мінскага Палаца спорту 10 чэрвеня пройдзе фестываль вулічнай ежы

Фестываль вулічнай ежы разгорнецца каля Палаца спорту 10 чэрвеня, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Жыхары і госці сталіцы змогуць пакаштаваць стравы кухняў народаў свету. Фудкорты пацешаць разнастайнымі прысмакамі. Акрамя традыцыйных шаурмы і шашлыка прапануюць фалафелі, бургеры, плоў, мяса на грылі, вараных ракаў, сушы… Не абыдзецца і без дэсертаў: вафлі, пірожныя, марозіва…

«Пагрузіцца ў атмасферу вулічнай культуры дапамогуць неардынарныя вулічныя артысты. З 12:00 да 19:00 будзе працаваць дзіцячы гарадок з майстар-класамі ад развіваючых клубаў, пляцоўка з міні-атракцыёнамі, пройдуць паказы мод і прычосак, конкурсы. Аматары здаровага ладу жыцця змогуць пазаймацца шэйпінгам, паўдзельнічаць у спаборніцтвах па армрэстлінгу, гіравым спорце», — распавялі ў ГУСР.

Праграма будзе доўжыцца з 10:00 да 22:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930