Знайсці
08.06.2017 / 11:209РусŁacБел

У Літве прапануюць забараніць курэнне на адлегласці 10 м ад дзяцей і цяжарных

Парламент Літвы нядаўна зрабіў больш жорсткімі правілы спажывання алкаголю і абмежаваў яго даступнасць, а неўзабаве ён возьмецца за курцоў. У планах — скарачэнне колькасці месцаў, дзе будзе дазволена курэнне, піша Delfi.lt

Delfi.lt

Адпаведныя папраўкі да кантролю над тытунём і тытунёвымі вырабамі зарэгістраваў Саюз сялянаў і зялёных ды некалькі сацыял-дэмакратаў. Яны прапануюць забараніць курэнне на адлегласці бліжэй 10 м ад дзяцей і моладзі да 18 гадоў, цяжарных жанчын, у месцах вольнага часу і адпачынку на вуліцы, у тых месцах, дзе праходзяць спартыўныя спаборніцтвы і іншыя мерапрыемствы. Цяпер курыць пры дзецях і цяжарных нельга толькі ў аўтамабілях.

Стараста фракцыі сацыял-дэмакратаў Андрус Палёніс, праўда, адзначыў, што ўсе прапановы парламент наўрад ці ўхваліць, паколькі складана кантраляваць, каб не курылі на адлегласці бліжэй 10 м да непаўналетніх, таму такая забарона не патрэбная.

«Ідзеш па вуліцы, курыш, міма праходзіць непаўнагадовы, што рабіць? Будзем бегаць ад іх? Вядома, калі стаіш побач з непаўналетнім, не будзеш пры ім курыць», - сказаў дэпутат. Паводле яго слоў, трэба прадугледзець і штрафы за парушэнні: «Навошта ўсё гэта, калі няма штрафаў?».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930