Знайсці
08.06.2017 / 11:4519РусŁacБел

Мадэлі «Плэйбоя» вярнуліся на вокладкі часопіса праз 40 гадоў ФОТЫ

Сем мадэляў пагадзіліся аднавіць вокладкі, зробленыя з імі дзясяткі гадоў таму. Гэты праект яшчэ раз пацвярджае думку заснавальніка імперыі «Плэйбой» Х’ю Хэфнэра пра тое, што не бывае былых манекеншчыц.

Ідэя фотасерыі належыць аднаму з сыноў Хэфнэра Куперу. Яго маці Кімберлі таксама была зоркай часопіса і больш за дзесяць гадоў з’яўлялася жонкай містэра Плэйбоя. Такім чынам ён вырашыў павіншаваць маці з днём народзінаў.

Кімберлі Конрад Хэфнэр, жнівень 1988-га.

Шарлота Кэмп, кастрычнік 1983-га. На здымкі Шарлоту ўгаварыла суседка. Сама яна ў той час была вельмі сціплай і захоўвала цнатлівасць.

Кэці Сэнт Джордж, кастрычнік 1981-га. На момант здымак ёй было ўжо 27, і яна была замужам.

Моніка Сэнт П'ер, чэрвень 1979-га. Сёння Моніка кіруе рэабілітацыйным цэнтрам для жанчын, у якіх ёсць праблемы з алкаголем і наркотыкамі.

Рэнэ Тэнісан, чэрвень 1990-га. Рэнэ стала першай афраамерыканкай, якая атрымала званне «дзяўчына года «Плэйбой»».

Кэндес Колінс, люты 1979-га. Жанчына прымала ўдзел у стварэнні васьмі вокладак часопіса.

Ліза Мэцьюс, чэрвень 1991-га. 

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930