Знайсці
05.06.2017 / 21:114РусŁacБел

Тэнісістка Аляксандра Сасновіч атрымала прэмію Heart Award

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч другі год запар атрымлівае прэмію Кубка Федэрацыі Heart Award, перадае БЕЛТА.

Аляксандра Сасновіч.

Прэмія Heart Award уручаецца ад 2009 года. Ёй узнагароджваюць тэнісістак, якія прадстаўляюць сваю краіну на Кубку Федэрацыі і пры гэтым з'яўляюцца прыкладам адвагі на корце і адданасці камандзе.

Сёлета Аляксандра Сасновіч у складзе нацыянальнай зборнай абыграла галандскіх тэнісістак Кікі Бертэнс і Міхаэлу Крайчак, а таксама швейцарак Вікторыю Галубіч і Цімеа Бачынскі.

Дарэчы, у красавіку 2017-га прэмію Heart Award уручылі яшчэ адной беларусцы — Арыне Сабаленка. У 2011 годзе ўладальніцай гэтай прэміі была Вікторыя Азаранка, піша «Еўрарадыё».

Каментуючы ўзнагароджанне, Сасновіч заявіла, што гэта стала для яе нечаканасцю.

«Пасля першай перамогі я накіравала сродкі ў памеры 6500$ на рэабілітацыю за мяжой пасля цяжкай хваробы маленькага хлопчыка з Гродна.

Цяпер я знаходжуся ў роздумах, бо ў мяне ёсць некалькі варыянтаў, куды накіраваць грошы: набыць спецыяльны вазок для беларускага тэнісіста-вазочніка; закупіць тэнісны інвентар ў адзін з рэгіёнаў Беларусі; адправіць сродкі ў беларускі фонд развіцця тэніса для аказання матэрыяльнай дапамогі юным тэнісістам», — цытуе by.tribuna.com планы, якімі падзялілася спартоўка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера