Знайсці
05.06.2017 / 19:201РусŁacБел

Албанія часова адмяніла візы для беларусаў

Албанія часова ўвяла бязвізавы рэжым для беларусаў. Для паездкі ў гэтую краіну да 15 лістапада 2017 года візы не спатрэбяцца.

Пра гэта паведамляе партал tut.by са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Албаніі.

Бязвізавы рэжым для беларусаў на турыстычны сезон Албанія адмяняе не першы год. Дарэчы, летась бязвізавы рэжым пачаў дзейнічаць нават раней — з 15 траўня. Праўда, завяршыўся ён, як і сёлета, 15 лістапада.

У астатні час грамадзянам нашай краіны неабходна афармляць візу ў амбасадзе Албаніі ў Маскве. Консульскі збор складае 50-100 еўра ў залежнасці ад тыпу візы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031