Знайсці
05.06.2017 / 09:5613РусŁacБел

Кватэры ў Мінску няспынна таннеюць тры месяцы запар

Індэкс цэнаў на другасным рынку сталічнай нерухомасці апусціўся да $1138, паводле падлікаў Realt.by. Гэта сума, за якую прадаўцы хочуць прадаць сваё жыллё, рэальныя ўгоды заключаюцца яшчэ па меншых цэнах.

Кватэры таннеюць штотыдзень вось ужо тры месяцы запар. А ў цэлым падзенне пачалося ў кастрычніку 2016 года. За гэты час квадратны метр апусціўся з $1212 да $1138. У выніку сярэдняя двухпакаёўка патаннела на $3700.

Цэны ў залежнасці ад колькасці пакояў знаходзяцца на такім узроўні:

Аднапакаёўка — $46 900 за кватэру — $1 200 за метр

Двухпакаёўка — $62 500 — $1 148

Трохпакаёўка — $82 100 — $1 094

Чатырохпакаёўка — $104 800 — $1 065

Такі ўзровень цэнаў — найніжэйшы ад кастрычніка 2006 года.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930