Знайсці
02.06.2017 / 20:131РусŁacБел

Навукоўцы звязалі тэлевізар у дзіцячым пакоі з рызыкай атлусцення

Дзіця, у якога ў спальні стаіць тэлевізар, з большай імавернасцю сутыкнецца з атлусценнем, чым дзеці, якія ўласнага тэлевізара не маюць. Гэта высветлілі навукоўцы з універсітэцкага каледжа Лондана, піша BBC.

Фота 3.bp.blogspot.com

Гэта асабліва тычыцца дзяўчынак, якім праз дэфіцыт руху больш пагражае атлусценне.

Даследчыкі цяпер ставяць перад сабой задачу высветліць, ці ёсць такая самая залежнасць паміж атлусценнем і выкарыстаннем камп'ютараў і мабільных тэлефонаў.

Рызыка атлусцення расце

Эксперты адзначаюць, што доўгія гадзіны, праведзеныя перад тэлеэкранам, павышаюць рызыку для дзіцячага здароўя праз спалучэнне розных фактараў.

Артыкул, апублікаваны ў часопісе the International Journal of Obesity, грунтуецца на аналізе дадзеных, атрыманых падчас абследавання больш за 12 тысяч дзяцей малодшага ўзросту ў Брытаніі.

Аўтары выявілі, што больш за палову з абследаваных дзяцей маюць тэлевізары ў сваім пакоі ўжо з сямі гадоў.

Бацькоў прасілі таксама ацаніць, колькі гадзін у дзень дзеці праводзяць перад тэлевізарам.

Даследаванне праводзілася цягам некалькіх гадоў. Калі дзеці дасягнулі ўзросту 11 гадоў, даследчыкі замералі індэкс масы цела (суадносіны росту да вагі) і долю ўтрымання ў арганізме тлушчу.

Аказалася, што сярод дзяўчынак, у якіх з сямі гадоў у спальні быў усталяваны тэлевізар, на 30% часцей сустракалася атлусценне ў параўнанні з дзецьмі, у якіх не было тэлевізараў.

Для хлопчыкаў гэтая рызыка павышалася прыкладна на 20%.

«Наша даследаванне сведчыць, што існуе выразная сувязь паміж тэлевізарам ў спальні дзіцяці і атлусценнем праз некалькі гадоў», — заявіла адна з аўтараў даследавання доктар Ганна Хейлман.

Даследчыкі кажуць, што не ведаюць дакладна, чаму існуе сувязь паміж наяўнасцю тэлевізара і рызыкай атлусцення, але мяркуюць, што збольшага гэта тлумачыцца дэфіцытам сну і прыхільнасцю да фаст-фуду, які спажываецца падчас прагляду тэлепраграм.

Акрамя таго, яны выказваюць здагадку, што дзяўчынкі, якія глядзяць тэлевізар, менш фізічна актыўныя, чым хлопчыкі ў тым жа ўзросце.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930