Знайсці
02.06.2017 / 16:4639РусŁacБел

Колькасць абітурыентаў, якія абралі на ЦТ беларускую мову, вырасла на рэкордныя 28%

Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў назваў колькасць абітыруентаў, якія запісаліся на цэнтралізаванае тэставанне па тым ці іншым прадмеце.

Ілюстрацыйнае фота.

Агулам зарэгістраваліся 92 274 чалавек. Гэта на 8500 чалавек менш, чым летась. Але з улікам таго, што цяпер кожнаму дазволена здаваць па чатыры прадметы, колькасць тэстаў, якія будуць здаваць абітурыенты, павялічылася.

На беларускую мову зарэгістраваліся амаль 28,5 тысячы чалавек (летась было 22,3 тысячы чалавек). Рост склаў 28% — гэта рэкорд сярод прадметаў.

На рускую мову запісаліся 75,4 тысячы абітурыентаў (было 78 тысяч).

Услед па папулярнасці ідуць матэматыка (51,5 тысячы чалавек), фізіка (больш за 30 тысяч), а таксама біялогія і англійская мова — па 29 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930